Галоўныя вертыкальнікі Гарадзеншчыны Юрый Караеў (старшыня аблвыканкаму) і Канстанцін Бурак (лукашэнкаўскі інспектар) наведалі з інспекцыяй Гарадзенскі мясакамбінат. Чыноўнікі праверылі якасць працы і дысцыпліну “личного состава”.

Прапагандысты паведамляюць, што “экспортное направление на ОАО «Гродненский мясокомбинат» является стратегическим. За январь-март 2025 года экспортная выручка составила $30,5 млн.”.

Асноўнымі экспартнымі кірункамі застаюцца Расея і Узбекістан. У Кітай тасама дастаўляецца ахалоджаная прадукцыя.

Усяго на прадпрыемстве выпускаецца больш 500 найменняў прадукцыі, уключаючы больш 350 найменняў каўбасных вырабаў і больш 150 відаў паўфабрыкатаў.

Юрий Караев и Константин Бурак отметили высокое качество выпускаемой продукции. Ацаніць якасць напэўна можна толькі пакаштаваўшы бальшыню вырабаў.