Упершыню зафіксаваныя выпадкі, калі на тэрыторыі Беларусі заблакавалі асобныя акаўнты ў TikTok. Гэта адбылося з акаўнтамі апазіцыянераў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі.

Па-за межамі Беларусі акаўнты гэты палітычных дзеячаў па-ранейшаму даступныя.

У Беларусі ж пры спробе зайсці на іх акаўнты TikTok піша, што “гэты акаўнт недасяжны ў вашай краіне ці рэгіёне”.

Цікава, што блакаванне акаўнтаў адбылося неўзабаве пасля візіту Лукашэнкі ў Кітай. А сацыяльная сетка TikTok акурат з’яўляецца кітайскай.