За пяць гадоў сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў разросься да больш як 1700 старонак

31 рэсурсам зноў папоўніўся сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі. 

Сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзецца з 2006 году. Але да 2020 году ў ім былі лічаныя пазыцыі.

За пяць гадоў ён разросься да больш як 1700 старонак з амаль 18 тысячамі абзацаў.

Колькі ўсяго там экстрэмісцкіх матэрыялаў, можна падлічыць толькі ўручную. Бо сьпіс напаўняецца неахайна і хаатычна.

Але можна зрабіць высновы і з пошуку па фразах.

Гэтак на 11 чэрвеня 2025 году фраза «рашэньне суду» сустракаецца ў тэксьце амаль 4350 разоў і амаль 4200 разоў — слова «падлягае». У адным рашэньні суду, якое падлягае выкананьню, можа быць некалькі матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Пашукаем па назвах сацсетак:

  • Telegram — амаль 2200 згадак.
  • Instagram — больш за 1770.
  • TikTok — 1100.
  • Facebook — больш за 960.
  • YouTube — амаль 900.
  • vk.com— амаль 670.
  • ok.ru — больш за 320.
  • twitter + x.com — амаль 300.
  • Агулам згадана інтэрнэт-адрасоў — больш за 5800.

А таксама ёсьць кнігі, кампакт-дыскі і іншае.

Свабода