
Цяпер кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Падзея: Канферэнцыя “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі” пройдзе 25 чэрвеня ў Вільні.
“Турмы не для жанчын, а жанчыны не для турмаў”, — кажа адзін з арганізатараў канферэнцыі, лекар, праваабаронца і сузаснавальнік праваабарончай установы “Лекары за праўду і справядлівасць” Васіль Завадскі.
Асоба: Сустрэча з цікавым чалавекам, юрыдычнае барбекю і юрыдычны кінаклуб. Гэтым займаецца Максім Палавінка, які называе сябе папулярызатарам юрыдычнага спосабу мыслення і стваральнікам юрыдычных супольнасцяў. Як яны дзейнічаюць? Пачуем у рубрыцы.
Праваабарончы слоўнік: Паглядзім на важныя бліжэйшыя даты:
- 12 чэрвеня — Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай,
- 13 чэрвеня — Першы публічны пратэст у пасляваеннай Беларусі,
- 15 чэрвеня — Сусветны дзень распаўсюду інфармацыі пра злоўжыванні ў дачыненні да людзей сталага веку.
