Праўладная партыя “Белая Русь” пералічвае сваіх членаў і праводзіць раённыя сходы. Прыкладам у Воранаўскім раёне 120 членаў і справаздачна-выбарчы сход там толькі плануецца. А ў Свіслачы ўжо прайшла раённая канферэнцыя. У гэтым раёне ў члены “Белой Руси” удалося запісаць крыху больш – 148 чалавек.

У Свіслачы на канферэнцыі адбылася замена старшыні раённай арганізацыі. Раней яе ўзначальваў Мікалай Арол, які зараз па невядомых прычынах папрасіўся каб яго адпусцілі з гэтай пасады. Выступаючы Арол пахваліўся дасягненнямі, асабліва «зеркальным» проектом «Города-побратимы (Свислочь–Багратионовск) – вместе к Победе!». 

Мікалай Арол

Старшыня Свіслацкага райвыканкаму (а хто ж яшчэ меў права-?) Андрэй Грыцкевіч прапанаваў новым старшынём раённай арганізацыі “Белая Русь” кандидатуру Виктора Субботки, председателя районного Совета депутатов, отметил его личностные и деловые качества, ответственность и патриотизм. Альтэрнатывы канешне не знайшлося.

Такім чынам новым галоўным “беларусістам” у раёне аднагалосна абраны Віктар Суботка. Яму і цягнуць далей дзяржаны ідэалагічны воз. Ужо новы начальнік уручаў у канцы жанчынам білеты членаў.