Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зацвердзіла выкананне агульнадзяржаўнага бюджэту за 2024 год. Агулам у рэспубліканскі бюджэт паступіла даходаў на суму 44 млрд 634,4 млн рублёў. Выдаткі за мінулы год склалі 43 млрд 916,2 млн рублёў, значыць бюджэт быў выкананы з прафіцытам. Пры гэтым на суды, сілавікоў і бяспеку летась выдалі больш за 7,8 млрд рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

Што тычыцца агульнадзяржаўнага бюджэту на бягучы год, то дэфіцыт бюджэту ацэньваецца на 4 млрд 459,4 млн рублёў.