
Міністэрства спорту і турызму прапанавала на грамадскае абмеркаванне законапраект, у якім прапануецца забараніць аграсядзібам праводзіць спартовыя і аздараўленчыя мерапрыемствы.
Як тлумачыцца ў дакуменце, уладальнікі аграсядзібаў нібыта незаконна аказваюць паслугі па пракаце спартовага інвентару і займаюцца дзейнасцю, якая не адпавядае нормам для правядзення фізкультурна-спартовых заняткаў.
Акрамя таго, улады хочуць стварыць цэнтралізаваную базу даных пра ўсіх, хто займаецца агра– і экатурызмам. Таму што гэтая дзейнасць павінна будзе праводзіцца толькі з афіцыйнага дазволу мясцовых уладаў і пад іх кантролем.
Такія змены могуць значна абмежаваць магчымасці аграсядзібаў і ўскладніць вядзенне гэтага віду бізнэсу.
