
У Гарадзенскім абласным судзе 16 чэрвеня пачаўся “разгляд” чарговай справы ў рамках так званай спецвытворчасці. Завочна судзяць Андрэя Занеўскага, 1986 года нараджэння. Яму інкрымінуюць частку 1 артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (“Здрада дзяржаве”). Агулам з 2020 году за «здраду дзяржаве» былі засуджаныя ў Беларусі мінімум 107 чалавек.
У чым канкрэтна абвінавачваюць Андрэя Занеўскага (акалічнасці і абставіны справы) – пакуль невядома. Занеўскаму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення і штраф.
Напомнім, што паводле так званай спецвытворчасці завочна ў Гародні ўжо засудзілі 11 чалавек (больш за ўсіх абласных цэнтраў Беларусі!).
