
У чэрвені памежныя службы Польшчы, Літвы і Латвіі зарэгістравалі рэзкае павелічэнне спробаў парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі
Інфармацыйнае агенцтва “Позірк” прааналізавала статыстыку парушэнняў мяжы. Выявілася, што за 17 дзён чэрвеня іх было больш, чым за ўвесь першы квартал (тры месяцы) 2025 годe.
З пачатку чэрвеня польскія памежнікі спынілі 3095 такіх спробаў, у Латвіі — 998, у Літве — 67. Агулам было зафіксавана 4160 спробаў нелегальна трапіць у краіны Еўразвязу праз Беларусь. А за першы квартал такіх спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі было 4068.
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін Еўразвязу цягнецца з лета 2021 году. Еўрапейскія палітыкі звінавацілі кіраўніцтва Беларусі і Расеі ў наўмысным стварэнні гэтага крызісу як формы гібрыднай вайны.
