
У Беларусі ўжо звыкла, што суддзі, якія, як вядома, прызначаюцца выключна Лукашэнкам, часцяком выступаюць як дзяржаўныя прапагандысты. З такой лекцыяй суддзя Ашмянскага раённага суду Таццяна Емельяновіч выправілася на мясцовы мясакамбінат. Там яна прачыта лекцыю пра працоўнае права і актуальныя ідэалагічныя пытанні.
“Ашмянскі веснік” паведамляе, што “такие встречи проводятся с целью правового просвещения и повышения правовой культуры граждан, профилактики правонарушений”.
