
Гарадзенскія вертыкальнікі працягваюць праводзіць свае ідэалагічныя мерапрыемствы. На гэты раз начальнікаў раённых саветаў усіх раёнаў вобласці сабралі на семінар на Наваградчыне. Тэма заяўленага семінара: «Роль органов местного самоуправления в развитии туристической привлекательности Гродненской области на примере Новогрудского района».
На зборы прысутнічалі таксама мясцовыя начальнікі – старшыня Наваградскага райвыканкаму Сяргей Чаркоўскі і старшыня Наваградскага раённага савету “дэпутатаў” Святлана Каралько.

Участникам мероприятия были предложены познавательные экскурсии по туристическим объектам нашего любимого Новогрудка. Среди главных точек визита – Новогрудский замок. Обзорную экскурсию по городу провела новогрудская горожанка (нібы выпадковая).

Пасля Наваградку чыноўнікі паехалі вывучаць досвед у мястэчка Усялюб. Там для вітання “почётных гостей” сабралі мясцовых школьнікаў.

Ужа традыцыйна ідэалагічны семінар не мог абысціся без служыцеля РПЦ.

