Жыхар Мастоўскага раёну чытаў «экстрэмісцкія» рэсурсы — яго звольнілі з працы і аштрафавалі.

Пра гэта адсправаздачыліся гарадзенскія прапагандысты. Паводле іх, у Беларусі працягваюць здзяйсняцца «злачынствы экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару».

Яны прывялі ў прыклад гісторыю з Мастоўскага раёну:

«Устаноўлены мужчына ў Мастоўскім раёне, які цягам некалькіх гадоў з’яўляўся актыўным спажыўцом і карыстальнікам чатырох дэструктыўных інтэрнет-рэсурсаў.

На жаль, у яго апраўданне сказаць няма чаго. Казаць у 2025 годзе пра тое, што паддаўся на маніпуляцыі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, наіўна і недарэчна. Чалавек даўно выйшаў з узросту “яны ж дзеці”, адукаваны, меў важкі сацыяльны статус. Ён добра разумеў, што робіць.

У выніку яго чакае страта добрай працы і буйны штраф».

Вясна