
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозвішчаў беларускіх грамадзян — цяпер у ім ажно 5434 чалавекі (!).
20 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае папаўненне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі затрыманага пасля вяртання з Польшчы Васіля Арэшку і былога палітвязня Ігара Неміровіча.
