У Міністэрстве замежных справаў Польшчы пацвердзілі, што сярод 14 чалавек, вызваленых лукашэнкаўскімі ўладамі, ёсць трое грамадзянаў Польшчы. Імёны вызваленых палякаў не называюцца, Анджэя Пачобута сярод іх няма. Адзін з вызваленых – Ежы Жывалеўскі.

“Польскі бок неаднаразова звяртаўся з просьбамі аб вызваленні гэтых грамадзян, і іх перадача адбылася пры ўдзеле прадстаўніка МЗС Польшчы ў пасольстве ЗША ў Вільні”, — гаворыцца ў паведамленні польскага ведамства.

У афіцыйнай заяве МЗС выказваецца падзяка адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа, а таксама прэзідэнту Рэспублікі Польшча Анджэю Дуду за падтрымку ў гэтым працэсе.

«Спадзяемся, што візіт у Менск спецпрадстаўнікоў прэзідэнта ЗША – генерала Кіта Келлага, Джона Коўла і Крыса Сміта – стане першым крокам да вызвалення іншых польскіх зняволеных, у тым ліку Анджэя Пачобута», – адзначаецца ў паведамленні.

gov.pl