Рашэннем суду Астравецкага раёну яшчэ тры акаўнты ў сацыяльнай сетцы Інстаграм прызнаныя “экстрэмісцкімі”.

Паведамляецца, што на лагатыпе kastus.suprac пільнымі маніторшчыкамі выяўлена “острие карандаша с корпусом бело-красного цвета на бирюзовом фоне”. У гэтага акаўнту ажно 1675 падпісчыкаў і было размешчана 102 публікацыі.

У лік крамольных трапіла таксама аватарка peramen.hub, на якой напіс «перамен» чырвонымі літарамі на белым фоне. Колькасць падпісчыкаў – 753, публікацый – 80.

А на іконцы cutpolitics размяшчалася выява мужчынскага твару на бел-чырвона-белым фоне.

Пракуратура Астравецкага раёну выявіла пільнасць да пералічаных акаўнтаў і вызначыла, “что они пропагандируют деятельность экстремистского характера”. Рашэннем Астравецкага раённага суду гэтыя акаўнты прызнаныя экстрэмісцкімі і падлягаюць блакаванню.