У Лідскім райвыканкаме прыём грамадзянаў правёў”дэпутат” Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Орда. Гэты чыноўнік з самага юнацтва ў структурах улады, займаў цягам сваёй кар’еры розныя пасады. А найскравей пра папулярнасць гэтых “дэпутатаў” і давер да іх кажа факт, што на прыём да яго прыйшло толькі два чалавекі. А прымалі іх разам з Ордам яшчэ 6 ці 7 (!) лідскіх чыноўнікаў.

“За помощью к парламентарию обратились два человека. Поднятые темы касались вопросов улучшения жилищных условий, совершенствования инфраструктуры микрорайона Южный городок, а также увеличения количества рейсов по маршруту №5 в дообеденное время. Все обращения были услышаны”.

Міхаіл Орда (выхадзец з Гарадзеншчыны – з Дзятлаўскага раёну) – ранейшы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў РБ, які кіраваў дзяржаўнымі прафсаюзамі ажно 10 гадоў (2014 — 2024) быў у 2024 годзе “выбраны” (фактычна прызначаны) дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Нёманскай выбарчай акрузе №56.