Надрукавалі праграму святкавання ў Гародні 3 ліпеня так званага “Дня независимости”. Ідэолагі прыдумалі слоган гэтага свята пад назвай “Мы – люди одной страны”. Пытанне толькі якой “страны”?

Святкаванні будуць адбывацца два дні. Амаль уся праграма зноў зроблена па-расейску. Плюсам можна лічыць тое, што на гэты раз нібыта не запрашалі дарагіх расейскіх выступоўцаў-“хедлайнераў”.