25 чэрвеня ў Беластоку каля помніка Ежы Папялушку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітычнымі вязнямі. Пад дажджом сабралася каля 30 чалавек з улікам журналістаў. Роўна 4 гады і 3 месяцы Анджэй Пачобут быў затрыманы, а пасля арыштаваны.

Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. 

На акцыі выступоўцы гаварылі пра патрэбу большых патрабаванняў па вызваленні палітвязняў з боку Еўразвязу, пра жахлівыя ўмовы зняволення людзей у лукашэнкаўскіх турмах і калоніях, выказвалася трывога за фізічны стан Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў, якія на асаблівым уліку ў рэжыму.