У Гародні 17-гадовага навучэнца каледжа пазбавілі права распараджацца стыпендыяй. Суд Ленінскага раёну правёў цэлае выяздное паседжанне ў сценах Гарадзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну

Разглядалася пытанне пра 17-гадовага навучэнца, які застаўся пез апекі бацькоў і атрымлівае дзяржаўныя грашовыя выплаты і стыпендыю. Па сцверджанні боку абвінавачання юнак траціць грошы на цыгарэты, алкаголь і пераводы іншым асобам. У выніку ж – прагулы, нежаданне вучыцца, канфлікты з выкладчыкамі і выпадкі дробных крадзяжоў.

Пракуратура Гародні падала ў суд адпаведную заяву: пазбавіць падлектка права самастойна распараджацца сваімі даходамі. Суд поўнасцю задаволіў заяву пракурора.