У Гарадзенскім медуніверсітэце на адкрытым паседжанні разгледзелі пытанне пра высылку расейскага студэнта, які двойчы здзейсніў дробны крадзёж: скраў булачку, а наступным разам спрабаваў скрасці фарш.

Паведамляецца, што “Несмотря на положительную характеристику с точки зрения поведения, его академическая неуспеваемость и неоднократные правонарушения (включая безбилетный проезд) стали причиной решения комиссии о его высылке из Беларуси на 5 лет”.

Падкрэслена, што паўторная спроба ўезду пацягне за сабой крымінальнуюб справу.

Начальнік упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС падкрэсліў, што нават нязначныя парушэнні, якія паўтараюцца (прыкладам безбілетны праезд) могуць прывесці да высылкі іншаземнага студэнта.