
Адзін з галоўных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў Іван Эйсмант
Начальнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант адрэагаваў на словы Сяргея Ціханоўскага, сказаныя ім падчас прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня ў Вільні, на другі дзень пасля свайго вызвалення з турмы.
Сяргей Ціханоўскі падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цяпер мае такую сілу, што нібыта адным словам можа вызваліць усіх беларускіх палітвязняў. Пасля чаго папрасіў Трампа сказаць гэта слова.
Іван Эйсмант заявіў, што слова Трампа калі і будзе мець значэнне, то адваротнае:
«Калі Дональд Трамп, ва ўласцівай яму манеры, скажа хоць адно слова з патрабаваннем вызвалення ўсіх так званых «палітычных зняволеных», я ўпэўнены на 200% — ніводзін «палітычны зняволены» да заканчэння тэрміну не будзе выпушчаны з беларускіх турмаў. Эфект [ад такой гіпатэтычнай заявы Трампа] будзе зусім адваротным».
Нагадаем, што адзін з лукашэнкаўскіх “пясковых”, Іван Эйсмант, нарадзіўся ў вёсцы Луцкаўляны Гарадзенскага раёну, паходзіць з польскай сям’і.
