З 30 чэрвеня на беларуска-польскай мяжы могуць узнікнуць дадатковыя цяжкасці для падарожнікаў. Гэта будзе звязана з пачаткам рамонтных работ, якія будуць праводзіць на адзіным пункце пропуску ў польскім кірунку – «Берасце».

Пачынаючы з 30 чэрвеня па 14 ліпеня ў пункце пропуску «Берасце» на беларуска-польскай мяжы будуць праходзіць рамонтныя работы па рамонце асфальта-бетоннага пакрыцця, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.

Рамонт закране ўчастак, прызначаны для руху легкавога транспарту і аўтобусаў, і можа прывесці да часовых складанасцяў з праездам. Мытнікі просяць улічваць гэта пры планаванні паездкі.

Тым часам агульны час праходжання мяжы, ад пачатку рэгістрацыі аўтамабіля ў электроннай чарзе да выезду за шлагбаўм на польскім памежным пункце, зараз складае больш за чацвёра содняў.

З польскага боку ў Беларусь таксама ў сярэднім час праходжання складае 26–28 гадзін.

Белсат