Андрэй Болтрык

У апошні дзень чэрвеня Лукашэнка зноў “ператрахнуў” свае вертыкальныя кадры. Ён памяняў ажно 15 кіраўнікоў раённых і абласных выканкамаў. Пры тым кадравыя змены амаль не закранулі Гарадзеншчыну. Па вобласці адбылася толькі адна начальніцкая змена.

Андрэй Болтрык прызначыны намеснікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму (ён будзе адказваць за пытанні эканомікі). Да гэтага прызначэння Болтрык працаваў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні. Так што цяпер гэты чыноўнік “пайшоў у рост”.