Воранаўская міліцыя няўхільна падвышае сваю адданасць службе і боегатовасць. Дзеля гэтага для раённай міліцыі былі праведзены адмысловые “построение и единый инструктаж”. Адбывалася ўсё гэта пад кіраваннем начальніка Воранаўскага РАУС Віктара Шэйпака.

Наверх даложана, што “лічны састаў” гатовы “к выполнению возложенных задач, а также сохранению боевых традиций органов внутренних дел”. Цікава ў якіх гэта баях даводзілася ўдзельнічаць воранаўскім міліцыянтам з унутраных органаў. З асаблівай іроніяй у рапарце прагучала і пра патрэбу “необходимости следовать нормативно-правовым актам Республики Беларусь, действовать вежливо и профессионально, неукоснительно соблюдать меры личной безопасности”.