Слонімская міліцыя занялася “прафілактаваннем” так званых “дармаедаў”. 27 чэрвеня ў Слонімскім РАУСе адбылося адпаведнае “профилактическое мероприятие, направленное на вовлечение в трудовую деятельность лиц трудоспособного возраста, которые в настоящее время не задействованы в экономике страны и состоят на учетах в Слонимском РОВД”. У РАУС абавязалі з’явіцца 22-х чалавек, якім адпаведныя начальнікі так званай сацыяльнай рэабілітацыі і прафілактыкі злачынстваў чыталі лекцыі. Прапанаваць годную працу людзям улады ня могуць, вось і чытаюць прафілактычныя лекцыі.