26 чэрвеня 2025 году на паседжанні Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савету па гісторыка-культурнай спадчыне пра Міністэрстве культуры прынята рашэнне пра наданне будынку Гарадзенскага абласнога драмтэатра статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта паведамляецца ў інстаграм-акаўнце абласнога драмтэатра.

Доамтэатр быў пабудаваны ў 1980-ых гадах у савецкі час. Многія навукоўцы ставяць пад сумнеў яго архітэктурную вартасць.

За апошнія 5 гадоў драмтэатр стаўся зусім русіфікаваным, у ім амаль няма беларускай культуры.

Дырэктарам калектыву значны час быў палкоўнік запасу, экс-член савета рэспублікі Ігар Гедзіч. У 2020-м годзе двух актораў тэатра затрымалі на пратэстным мітынгу, і на знак салідарнасці трупа перапыніла спектакль. Усяго толькі за 2020-2021 гады з тэатру пад кіраўніцтвам Гедзіча было звольнена больш за 15 чалавек: сярод іх былі лепшыя акторы, рэжысёры і харэографы, многія былі змушаныя эміграваць з краіны.

У сакавіку 2025 году новай дырыктаркай прызначылі чыноўніцу Вольгу Багдановіч. Раней яна займала пасаду начальника отдела культурно-просветительной работы, искусств и учебных заведений управления культуры Гродненского облисполкома.