У новым навучальным годзе расейцам зноў вылучаць 1 тысячу бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Чыноўнік паведаміў, што расейскія студэнты будуць навучацца ў больш як 30 універсітэтах па ўсёй краіне. Пры гэтым абітурыенты з РФ могуць паступаць у ВНУ і па адным конкурсе з беларусамі — здаўшы цэнтралізаванае тэставання.

Таксама міністр сказаў, што дасягнутая дамоўленасць пра сумесныя з Расеяй адукацыйныя праграмы па ключавых кірункках, якія запусцяць з 2026/2027 навучальнага года. Партнёрамі ў іх выступаюць вядучыя ўніверсітэты абедзвюх краін — БДУ, БНТУ, БДУІР і Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана.

Пра квоту ў 1000 бюджэтных месцаў для расейцаў у беларускіх універсітэтах Іванец упершыню сказаў у сакавіку 2024 года. Такім чынам, за год іх колькасць не змянілася.