Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на ліпень 2025 году.

1 ліпеня

135 гадоў таму (1890) – Памёр Апалін Гофмейстар (нар. у 1825 г. у Берасьці), дзеяч вызвольнага руху ў 1840-60-ыя). У час паўстаньня 1863-64 гадоў – цывільны начальнік Гарадзенскага ваяводства.

2 ліпеня

90 гадоў таму (1935) – У Алітусе (цяпер Летува) у санаторыі памёр Іван Карчынскі, праваслаўны сьвятар, протаіерэй Гарадзенскай епархіі, рэлігійны і грамадзкі дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 ст., публіцыст.

3 ліпеня

115 гадоў таму (1910) – У в. Міхнаўка (Беласточчына) нарадзіўся Аляксей Грыцук, дзеяч беларускай эміграцыі (Канада). У 1930-ыя гады быў на вайсковай службе ў Лідзе.

4 ліпеня

115 гадоў таму (1910) – У Парыжы памёр Мікалай Лявонцьеў, вайсковец, падарожнік, дыплямат. Быў графам Абісінскай імперыі. Нараджэнец Наваградку.

95 гадоў таму (1930) – У в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Сакалоўскі, беларускі літаратуразнавец.

7 ліпеня

70 гадоў таму (1955) – Памёр Іван Макей (нар. у Дзярэчыне ў 1882 г.), беларускі народны казачнік. Жыў у Алексічах (Зэльвенскі р-н).

9 ліпеня

95 гадоў таму (1930) – У мяст. Любча (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Чэслаў Сенюх, беларуска-польскі літаратар, перакладнік, публіцыст.

10 ліпеня

130 гадоў таму (1795) – У Гародні было заснавана Вярхоўнае літоўскае кіраваньне.

195 гадоў таму (1830) – Памёр (у Вішнёўцы каля Ардашоў, Смаргонскі р-н) Людвік Сабалеўскі, філолаг, бібліёграф. Працаваў у Шчорсах (Наваградзкі р-н).

125 гадоў таму (1900) – У в. Стаўрова (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Пётра Сергіевіч, беларускі мастак. На Гарадзеншчыне расьпісаў касьцёлы ў Жодзішках, Солах (Смургонскі р-н), Поразаве (Сьвіслацкі р-н).

12 ліпеня

120 гадоў таму (1905) – У Скідалі (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Пятро Сяўрук, беларускі пісьменьнік, актывіст ТБШ і Грамады.

13 ліпеня

35 гадоў таму (1990) – У Вільні памёр Янка Багдановіч, беларускі пісьменьнік, мемуарыст, вязень савецкіх канцлягероў. Выхоўваўся ў Барунскім дзіцячым прытулку. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.

15 ліпеня

615 гадоў таму (1410) – Грунвальдзкая бітва, разгром Тэўтонскага ордэну войскам ВКЛ. У бітве ўдзельнічалі Гарадзенская, Лідзкая, Наваградзкая, Ваўкавыская харугвы.

Ян Матэйка “Бітва пад Грунвальдам”

105 гадоў таму (1920) – У Баку ў турме чэкістамі расстраляны Мацей Сулькевіч, вайсковы начальнік, дзеяч татарскага нацыянальнага руху ў Крыме. Нараджэнец в. Кямейшы (Вараноўскі р-н).

16 ліпеня

35 гадоў таму (1990) – У Менску памёр Юрый Семяняка, беларускі кампазітар. Жыў і працаваў у Гародні ў 1944-50 гг. Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.

17 ліпеня

5 гадоў таму (2020) – У в. Селішча (Аршанскі р-н) памёр Юры Нагорны, беларускі грамадска-палітычны актывіст, настаўнік, старшыня Аршанскай суполкі ТБМ. Пахаваны ў в. Селішча. Нараджэнец хутару Мондзін (цяпер Чаромушкі, Наваградзкі р-н).

19 ліпеня

390 гадоў таму (1635) – Памёр Павал Стафан Сапега (нар. у 1565 г.), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падканцлер. Жыў і пахаваны ў Гальшанах.

110 гадоў таму (1915) – У в. Якелеўшчына (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Антон Шукелойць, беларускі грамадска-культурны дзеяч, дзеяч эміграцыі ў ЗША.

20 ліпеня

95 гадоў таму (1930) – У Ленінградзе па справе так званага “Саюзу вызвалення Беларусі” арыштаваны Алесь Ляжневіч (нарадзіўся ў 1890 г. у в. Сенцяняты, Смаргонскі р-н), беларускі культурны дзеяч, драматург. Расстраляны НКВД у 1937 годзе.

75 гадоў таму (1950) – У Гародні адчынены сельскагаспадарчы інстытут (цяпер – аграрны ўніверсітэт).

21 ліпеня

255 гадоў таму (1770) – Памёр Ульрык Крыштап Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменьнік. Нараджэнец Дзятлава.

165 гадоў таму (1860) – У Вільні (паводле інш. зьв. у маёнтку Ярылаўка) нарадзіўся Антон Каменскі, графік і жывапісец. Жыў у Ярылаўцы (Ваўкавыскі р-н).

24 ліпеня

205 гадоў таму (1820) – У Пружанах нарадзіўся Люцыян Крашэўскі, мастак, фатограф, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. Вучыўся ў Сьвіслачы.

100 гадоў таму (1925) – Альбярцін атрымаў статус першага ў Беларусі прыходу грэцка-каталіцкага абраду.

27 ліпеня

125 гадоў таму (1910) – Памёр Уладзіслаў Дыбоўскі, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг, заоляг, батанік, палеантолаг, фальклярыст. З 1878 г. – да пач. 1900-ых жыў у Нянькаве (Наваградзкі р-н). Пахаваны ў маёнтку Войнава пад Любчай.

35 гадоў таму1990 – Вярхоўным Саветам была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

30 гадоў таму (1995) – Актывісты лідзкіх грамадзкіх арганізацый усталявалі два крыжы на магіле паўстанцаў 1863 г. на полі бою паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы.

28 ліпеня

370 гадоў таму (1655) – Пад Ашмяной адбылася бітва паміж войскамі Рэчы Паспалітай і Масковіі.

29 ліпеня

65 гадоў таму (1960) – У Нью-Ёрку (ЗША) памёр Тодар Данілюк, беларускі рэлігійны і вайсковы дзеяч, адзін з ствараньнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, з 1950 г. жыў ў ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку. Нараджэнец в. Сурынка (Слонімскі р-н).