
Лідскія памежнікі супольна з прадстаўнікамі РПЦ штогод праводзяць русіфікацыйныя военно-патриотические слёты для молодёжи на базе розных воінскіх частак. Сёлета ўжо 17-ы такі па ліку “слёт” прайшоў у Лідскім памежным атрадзе з 25-га па 29 чэрвеня, паведаміў Лідскі памежны атрад.
Цягам ажно пяці дзён больш чым 150 удзельнікаў ажно з 14 камандаў розных епархій РПЦ бралі ўдзел у розных ваенна-спартовых спаборніцтвах. Фактычна пад эгідай чужой царквы ў Беларусі рыхтуюць новых ваяроў, якія ў перспектыве павінны ваяваць за “святую Русь” і аддаваць свае жыцці за маскоўскія імперскія інтарэсы.



