
Як паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў другога ліпеня, у гонар Дня незалежнасці Лукашэнка памілаваў яшчэ 16 чалавек. Колькі сярод іх палітзняволеных – пакуль невядома. Паведамляецца, што сярод іх – восем мужчынаў і восем жанчын. Трое памілаваных – старэйшыя за 50 гадоў, двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У дзевяці з выпушчаных на волю ёсць няпоўнагадовыя дзеці.
Паведамляецца, што сярод памілаваных ёсць людзі, якія здзейснілі “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. За год адбылося 14 хваляў памілавання, у выніку якіх былі вызваленыя 330 чалавек.
