
У Гародні 2 ліпеня пачынаецца суд па крымінальнай справе над Мікітам Самарыным. Вядома, што самога Самарына надалей утрымліваюць у ШІЗА.
Напомнім, што ў снежні 2020 года Самарын быў засуджаны да 4 гадоў хіміі за тое, што распыліў газ падчас пікета каля Кастрычніцкага РАУСа Гародні. Аднак пасля прысуд яму замянілі на 2,5 года зняволення ў калоніі. Самарын не пайшоў на апеляцыю і застаўся на свабодзе. Увесь час пасля суда Мікіта хаваўся ад сілавікоў. Быў выпадкова затрыманы 23 сакавіка бягучага году. Пры сабе ў яго не было пасведчання асобы, а дадзеных, якія ён назваў, не было ў базе МУС. Па інфармацыі міліцыі, калі Мікіту сказалі ехаць у РАУС, ён зламаў аднаму з міліцыянтаў руку і паспрабаваў уцячы ад міліцыянтаў праз раку. Але яго дагналі і затрымалі.
Да 2020 году ў Гародні Самарын працаваў аўтарэстаўратарам, быў сябрам клубу рэканструктараў рэтрааўтамабіляў «Вінтаж». Не раз удзельнічаў у фотасэсіях і гарадскіх фэстах.
