Беларускі ПЭН абвесціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае творы, што гучаць у такт нашай сучаснасці. Прэмія была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і масмедыя ў студзені 1995 года ў памяць пра пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Першым старшынём журы быў Васіль Быкаў.

З таго часу прэмія штогод звяртае ўвагу на тых, чыя творчая праца робіцца інструментам асэнсавання, сведчання і супраціву, падтрымкі і надзеі. Сёлета ў поўным спісе — 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 артыкулаў у медыя, падкастаў, відэа.

Сярод вылучаных і кніга пра Алеся Бяляцкага «За беларускае жыццё» — выдаўцы Радыё Рацыя, тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» і цэнтр грамадзянскай адукацыі «Польшча — Беларусь»