Сталі вядомыя прозвішчы чатырох палітзняволеных жанчын, якія выйшлі на волю па так званым памілаванні. На волі апынуліся Людміла Ліхачэўская, Наталля Антонава, Таццяна Макеева і Карына Маліноўская. Іх імёны высветліў Belarus Women’s Foundation.

Усе яны былі засуджаны па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэксу.

65-гадовую Наталлю Антонаву з Гародні спачатку адпраўлялі на хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах. Аднак у спакоі не пакінулі і пераследавалі далей. У студзені 2024 года яе затрымалі падчас рэйду сілавікоў па тых, хто аказваў дапамогу палітвязням. У выніку яе судзілі за «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці». Карны прысуд у абласным судзе аформіў Аляксандр Козел. Дакладны прысуджаны тэрмін невядомы, але Антонаву адправілі ў гомельскую калонію. Там яна прабыла каля чатырох месяцаў.