95 гадоў таму (1930) – У в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Сакалоўскі, беларускі літаратуразнавец.

Сакалоўскі скончыў факультэт замежных моваў гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Працаваў перакладчыкам у ГДР, потым выкладаў нямецкую мову ў Латвіі, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, пасля — у Бонскім універсітэце.

Асноўнай тэматыкай даследаванняў стала гісторыя развіцця і ўзаемадзеяння беларускай і нямецкай культур. Аўтар кніг «Пара станаўлення» і «Беларуская літаратура ў ГДР». Сістэматызаваў і абагульніў беларуска-нямецкія грамадска-культурныя, асабліва літаратурныя сувязі, адкрыў многія іх факты. Пераклаў з нямецкай мовы працу Анджэя Цеханавецкага «Міхаіл Казімір Агінскі і яго „сядзіба музаў“ у Слоніме». Вялікую ўвагу аддаваў даследаванню Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны, а таксама Надзвычайнай місіі БНР у Германіі.