
Гарадзенскі футбольны клуб «Нёман» доўга ня мог вылецець з Масквы ў Ерэван, паведамляе сайт football.by.
Прычына затрымкі — пагроза атакі беспілотнікаў у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, з-за чаго былі затрыманыя многія рэйсы.
Першы матч «Нёмана» супраць армянскага клуба «Урарту» ў рамках кваліфікацыі Лігі канферэнцый запланаваны на чацвер, 10 ліпеня.
Невядома ці каманда ўрэшце вылецела ў Арменію.
