
«Каб зноў не трапіць у турму, я ламаў сабе мезенцы». Экс-палітзняволены ў эміграцыі мае патрэбу ў дапамозе.
Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо больш за месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Наваградку правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі.
Падчас зняволення мужчыну выдралі тры зубы, пачаліся праблемы з мачавой сістэмай і псіхасаматычныя засмучэнні. Цяпер яму патрэбна лячэнне, базавая стабілізацыя.
«Галоўнае для мяне цяпер – вывучыць мову, знайсці працу і нарэшце пачаць жыць па-чалавечы. Вельмі спадзяюся, што салідарныя беларусы не пакінуць мяне ў гэтай кропцы ніжэй за нуль».
Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL
