Шосты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў на постсавецкіх краінах

Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы «Грамадзянская салідарнасць», у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з шасці краін рэгіёну АБСЕ (Арменія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расея і Украіна), прадставіла штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса забароны катаванняў у гэтых краінах.

Шосты год Беларусь займае ў ім апошняе месца.

«Адмоўнымі лідарамі Індэкса забароны катаванняў, як і ў папярэднія гады, працягваюць заставацца Беларусь і Расея. У абедзвюх краінах за 2024 год не назіралася ніякая станоўчая дынаміка, паказчыкі Індэкса застаюцца вельмі нізкімі, па Беларусі выніковая лічба знізілася на 1,19 пункта, па Расеі — на 1,72 пункта».

Што такое Індэкс забароны катаванняў?

Індэкс забароны катаванняў — гэта ўнікальны інструмент ацэнкі паўнаты рэалізацыі забароны катаванняў, распрацаваны Рабочай групай у 2020 годзе. Пілотны замер прайшоў у васьмі краінах рэгіёну АБСЕ, грунтуючыся на звестках 2019 года. Індэкс лічыўся па кожнай краіне і ўтрымліваў ацэнкі дзяржаўнага механізму рэагавання на катаванні, судовага кантролю, наяўнасці нормаў у нацыянальным заканадаўстве, якія забараняюць катаванні, узроўню забеспячэння працэсуальных гарантый, якія працуюць на прэвенцыю катаванняў, якія працуюць у краіне механізмаў і сродкаў прэвенцыі катаванняў, ступені прыняцця дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне забароны катаванняў.

Над падрыхтоўкай індэкса працавалі члены Рабочай групы: Асацыяцыя прома-ЛЕКС (Малдова), Абарона правоў без межаў (Арменія), Каманда супраць катаванняў (Расія), Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванню законнасці (Казахстан), Праваабарончы цэнтр «Вясна» (Беларусь), ГА «Кадзір-касіет» (Казахстан), FREE RIGHTS (Украіна), Фонд «Грамадскі вердыкт» (Расея).