Праваабаронца, былы палітвязень, Леанід Судаленка паразмаўляў з Юрыем Васкрасенскім, які ўваходзіць у так званую “камісію па памілаванні”.

Афіцыйны Менск чакае ад Захаду зняцця санкцый з прадпрыемстваў па вытворчасці калію і азоту, а таксама адкрыцця паветранай прасторы над Беларуссю – такі галоўны пасыл Васкрасенскага.

Паводле прадстаўніка рэжыму Лукашэнкі, у такім выпадку “турмы апусцелі б як мінімум у два разы”.

У размове з Судаленкам Васкрасенскі адказаў і на пытанне, ці варта чакаць вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкі, Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага. Па яго словах, для гэтага “чакаюць крокаў” — і падкрэслівае, што менавіта ад заходніх палітыкаў, а не ад дэмакратычных сіл.

— Будуць плюшкі — пяройдзем да наступнага этапу, — такі быў галоўны пасыл Васкрасенскага.