
фота ілюстрацыйнае
Соткі беларусаў ужо трапілі за краты па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Затрыманні за ўдзел у пратэстах працягваюцца дагэтуль, але хутка заканчваецца тэрмін даўніны па гэтым артыкуле, які складае пяць гадоў. Што гэта значыць?
Беларускі адвакат, які займаўся абаронай палітвязняў (яго імя не называецца ў мэтах бяспекі), патлумачыў «Нашай Ніве», што зменіцца для ўдзельнікаў пратэстаў з заканчэннем пяцігадовага тэрміну даўніны.
Ёсць дэманстрант, які ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 16 жніўня 2020 года (тут можна падстаўляць і любую іншую дату). Што яму пагражае цяпер і што будзе пагражаць далей?
Калі чалавека ўжо асудзілі па артыкуле 342 і ён трапіў у калонію ці на хімію, то заканчэнне тэрміну даўніны ніяк не паўплывае на яго лёс.
Калі чалавека нядаўна арыштавалі — напрыклад, адзін-два месяцы назад, — то ёсць вялікая розніца, ці паспеюць яго асудзіць да 16 жніўня 2025 года. Прычым важны не дзень суда, а дата, калі прысуд набудзе моц. Калі асуджаны ў першасным судзе не піша апеляцыйную скаргу, то гэта адбываецца праз 10 дзён пасля вынясення прысуду. А калі асуджаны падае на апеляцыю, то ў дзень апеляцыйнага разгляду.
Адпаведна, калі прысуд па артыкуле 342 не ўступіў у сілу да пятай гадавіны «злачынства», справа мусіць быць спыненая. Суддзя павінен спытаць у абвінавачанага, ці згодны ён на спыненне справы ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўніны. І калі атрымае згоду, на гэтым крыміналка будзе скончаная. З іншага боку, і калі абвінавачаны скажа «не», справа ўсё адно мусіць быць спыненая, толькі з іншымі фармулёўкамі. Яшчэ адзін варыянт — абвінавачанаму выносяць прысуд, але вызваляюць яго ад пакарання праз заканчэнне тэрміну даўніны.
Адвакат тлумачыць, што гэтая логіка працуе і ў выпадках, калі б тэрмін даўніны скончыўся да падачы на апеляцыю ці да яе разгляду. У такім выпадку менавіта апеляцыйны суд мусіць спыніць справу.
Гэта значыць, што калі чалавека арыштоўваюць па 342-м артыкуле зараз, то ёсць вялікія шанцы, што пакаранне абмяжуецца чаканнем суда ў СІЗА. Бо нават калі пасадзілі за марш, які адбыўся ў кастрычніку 2020 года, пакуль справа пройдзе ўсе інстанцыі, то ўжо наступіць кастрычнік 2025 года — і чалавека давядзецца адпускаць.
https://googleads.g.doubleclick.net/pagead/ads?gdpr=1&gdpr_consent=CQMtu0AQMtu0AEsACBPLBcFoAP_gAEPgABaYINJD7C7FbSFCwH5zaLsAMAhHRsAAQoQAAASBAmABQAKQIAQCgkAYFASgBAACAAAAICRBIQIECAAAAUAAQAAAAAAEAAAAAAAIIAAAgAEAAAAIAAACAIAAEAAIAAAAEAAAmAgAAIIACAAAgAAAAAAAAAAAAAAAAgCAAAAAAAAAAAAAAAAAAQOhSD2F2K2kKFkPCmwXYAYBCujYAAhQgAAAkCBMACgAUgQAgFJIAgCIFAAAAAAAAAQEiCQAAQABAAAIACgAAAAAAIAAAAAAAQQAABAAIAAAAAAAAEAQAAIAAQAAAAIAABEhAAAQQAEAAAAAAAQAAAAAAAAAAABAAA&addtl_consent=2~70.89.93.108.122.149.196.236.259.311.313.323.358.415.442.486.494.495.540.574.609.864.981.1029.1048.1051.1095.1097.1126.1205.1276.1301.1365.1415.1449.1514.1570.1577.1598.1651.1716.1735.1753.1765.1870.1878.1889.1958.1960.2072.2253.2299.2373.2415.2506.2526.2531.2568.2571.2575.2624.2677.2778~dv.&client=ca-pub-6091936827739720&output=html&h=280&slotname=8807343162&adk=3895113146&adf=3251091400&pi=t.ma~as.8807343162&w=732&abgtt=6&fwrn=4&fwrnh=0&lmt=1752041727&rafmt=1&armr=3&format=732×280&url=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F371956&fwr=0&rpe=1&resp_fmts=3&wgl=1&uach=WyJXaW5kb3dzIiwiMTUuMC4wIiwieDg2IiwiIiwiMTM4LjAuNzIwNC4xMDAiLG51bGwsMCxudWxsLCI2NCIsW1siTm90KUE7QnJhbmQiLCI4LjAuMC4wIl0sWyJDaHJvbWl1bSIsIjEzOC4wLjcyMDQuMTAwIl0sWyJHb29nbGUgQ2hyb21lIiwiMTM4LjAuNzIwNC4xMDAiXV0sMF0.&dt=1752041727007&bpp=6&bdt=56&idt=6&shv=r20250702&mjsv=m202507020101&ptt=9&saldr=aa&abxe=1&cookie=ID%3D0ebf59fd6100034e%3AT%3D1739647994%3ART%3D1752041490%3AS%3DALNI_Mbd983AmcdxSCMLh_87CeSx4hWVqQ&gpic=UID%3D00001033722acfdd%3AT%3D1739647994%3ART%3D1752041490%3AS%3DALNI_Ma9L7sf4udtxdGmuZGrissxB_7fuA&eo_id_str=ID%3Dc2ef087a67024bd1%3AT%3D1739647994%3ART%3D1752041490%3AS%3DAA-AfjYhA74-ktXHOGTA6svZC01T&prev_fmts=0x0%2C0x0%2C732x280&nras=1&correlator=509388417673&frm=20&pv=1&rplot=4&u_tz=120&u_his=5&u_h=1080&u_w=1920&u_ah=1032&u_aw=1920&u_cd=24&u_sd=1&dmc=8&adx=449&ady=2816&biw=1905&bih=945&scr_x=0&scr_y=0&eid=95360548%2C95353386%2C95362656%2C95365225%2C95365235%2C95365461%2C95365698%2C95365108%2C95359266%2C95365115%2C95365798%2C95360684&oid=2&pvsid=4759774599168379&tmod=37088074&uas=0&nvt=1&ref=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F371967&fc=1920&brdim=0%2C0%2C0%2C0%2C1920%2C0%2C1920%2C1032%2C1920%2C945&vis=1&rsz=%7C%7CpeEbr%7C&abl=CS&pfx=0&fu=128&bc=31&bz=1&td=1&tdf=2&psd=W251bGwsbnVsbCxudWxsLDNd&nt=1&ifi=4&uci=a!4&btvi=2&fsb=1&dtd=122
Але ёсць некалькі важных нюансаў.
Можа быць так, што на пратэстоўца яшчэ раней завялі крыміналку па народным артыкуле, але чалавек здолеў перабрацца за мяжу. Тэрмін даўніны і ў такім выпадку заканчваецца праз пяць гадоў ад «злачынства», але ёсць адно выключэнне.
Калі чалавека абвясцілі ў вышук па артыкуле 342, яго асабісты тэрмін даўніны павялічваецца з 5 да 15 гадоў. Гэта датычыць і сітуацый, калі чалавек хаваецца ўнутры краіны.
Прычым няма спосабу аддалена праверыць са стопрацэнтнай дакладнасцю, абвешчаны ў вышук ці не.
Іншы важны момант — ці вы не здзейснілі за гэтыя пяць гадоў тэрміну даўніны нешта яшчэ, што дзяржава можа кваліфікаваць як крымінальнае злачынства. Напрыклад, напісалі нейкі рэзкі каментар, які ў вас знойдуць падчас агляду мабільніка пры ператрусе.
У такім выпадку тэрмін даўніны па артыкуле 342 адлічваюць нанава з даты здзяйснення новага «злачынства». Напрыклад, калі вы ўдзельнічалі ў пратэстах 9 жніўня 2020-га і напісалі каментар або зрабілі данат у жніўні 2021-га, ваш тэрмін даўніны па артыкуле 342 скончыцца ў жніўні 2026-га.
Эксперт тлумачыць:
«Нават калі такі каментар пакінуць 8 жніўня 2025-га, тэрмін даўніны па артыкуле 342 пачне ісці нанава з гэтага дня, хаця і прайшло амаль пяць гадоў. Лічыцца па апошнім злачынстве».
Юрыст нагадвае: магчыма, цягам гэтых пяці гадоў чалавек пабыў у нейкім чаце, пазней прызнаным экстрэмісцкім, ці рэпосціў нешта забароненае. Таму і праз пяць гадоў пасля пратэстаў ніякіх гарантый для яго няма.
Больш за тое, нават калі тэрмін даўніны сышоў і беларус ні ў чым новым за гэты час не ўдзельнічаў, яго могуць затрымаць:
«Каб спыніць справу, па якой скончыўся тэрмін даўніны, трэба згода абвінавачанага. Магчыма, ён хоча рэабілітавацца і таму не жадае сканчваць справу, хоча пайсці ў суд і там даказаць, што ён невінаваты. У такім выпадку справу павінны разглядаць.
Адпаведна, гэтыя справы застаюцца ў вытворчасці органаў. І калі тэрмін даўніны скончыўся, гэтыя справы ўсё адно могуць выкарыстоўваць, каб затрымліваць людзей, знаходзіць у іх нешта новае і асуджаць за гэта — напрыклад, за каментары ці нейкія кантакты з «экстрэмістамі».
Суразмоўца лічыць, што калі быў факт удзелу ў пратэсце і пра гэта ведаюць сілавікі, нельга лічыць, што пратэстовец будзе ў бяспецы праз пяць гадоў пасля акцыі. Проста ў такім выпадку, калі на яго не знайшлі нічога іншага, яго не могуць адправіць у калонію па артыкуле 342.
Наша Ніва
