Фота з акаўнту ў фэйсбуку Аляксандра Ясенчука

У Чарнігаве адкрылі і асвяцілі інфармацыйную дошку, прысвечаную аднаму з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 года ў Беларусі Кастусю Каліноўскаму, піша гомельскае выданне «Штодзень».

Чын асвячэння здзейсніў архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: старшыня дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» і кіраўнік беларускай дыяспары ва Украіне Аляксей Францкевіч, капелан айцец Яўген Орда, дэпутат абласной рады Алег Шпак, а таксама валанцёр Аляксандр Ясянчук.

Ад нядаўняга часу імя Кастуся Каліноўскага мае адна з вуліц Чарнігава. Таксама ягоным іменем названы завулак.