
У Беларусі запусцілі так званы “народны кантроль” па гандлёвых аб’ектах. Такім чынам МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю) вывучае меркаванне спажыўцоў пра стан гандоёвых аб’ектаў. Жыхарам прапаноўваецца запоўніць адпаведную электронную анкету і даслаць яе.
У анкеце анлайн-апытання ажно 18 пытанняў, у тым ліку пра стан прылеглай тэрыторыі, уваходу ў краму ці супермаркет, шыльды, камераў захавання, пра наяўнасць кошыкаў і вазкоў, культуру абслугоўвання, тавары з мінулым тэрмінам вартасці, цэннікі, асартымент ды іншае.
У апытанні трэба пазначыць дату наведвання гандлёвага аб’екту, дзе ён размешчаны, да якой гандлёвай сеткі залічаецца.
