У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 45 прозвішчаў — цяпер у ім 5511 чалавек

11 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі гомельскага праграміста Дзмітрыя Хамянкова, а таксама ажно 29 чалавек, засуджаных паводле «народнага» арт. 342 КК.

У Беларусі апошнім часам сталі зноў актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах.