фота ілюстрацыйнае

Апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.

Паводле інфармацыі «Вясны», ужо адбылося як мінімум 6 судовых працэсаў па гэтай справе.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.

Паводле інфармацыі “Гарадзенскай вясны” як мінімум 2 такія справы па Гарадзенскай вобласці неўзабаве будуць пераданыя ў суд.