
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 10 ліпеня ўнесла музычны калектыў Dzieciuki ў пералік так званых экстрэмісцкіх фармаванняў.
Паводле звестак ведамства, да дзейнасці гурта маюць дачыненне: Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін і Пётр Дудановіч.
Акрамя таго, у гэты ж пералік уключаны медыяпраект «Навіны Гродна і вобласці». Згодна з інфармацыяй КГБ, да гэтага праекта мае дачыненне Наталля Лантух.
