
За мінулыя месяцы бягучага году на тэрыторыі Слонімскага раёну зафіксаваны рост злачыннасці з боку іншаземцаў. За гэты перыяд замежнікамі паводле інфармацыі Слонімскага РАУС здзейснена ажно 8 злачынстваў па розных артыкулах Крымінальнага кодэксу (махлярства, пагроза забойствам, незаконны абарот наркатычных рэчываў ды іншыя). 24 замежнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле КаАП. Ці ёсць сярод гэтай колькасці тыя, каго пераследавалі паводле палітычных матываў, невядома.
За аналагічны перыяд мінулага году на Слонімшчыне лічбы былі ніжэйшымі – адпаведна 2 злачынствы і 18 адміністрацыйных правапарушэнняў.
Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Слонімскага РАУС намерана спыніць негатыўную тэндэнцыю.
