
У Гародні пачаўся групавы суд за нібыта «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на лаве падсудных не менш за 5 чалавек. Ім інкрымінаваны артыкул 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Папярэдне, гэты судовы працэс звязаны не са «справай Гаюна», а з «дваровымі чатамі».
Нагадаем, што мінулай восенню па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па справе дваровых чатаў, якія нібыта «спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю». У тыя ж даты КГБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў
