
Адной з ключавых задач для Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС па выніках першага паўгоддзя 2025 года было названа зніжэнне колькасці пажараў у рэгіёне. Пра гэта пасля тэматычнай калегіі сказаў журналістам намеснік міністра МНС Ігар Болатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гарадзенскае МНС па яго словах займае другое месца па краіне.
За 6 месяцаў бягучага года падраздзяленні МНС Гарадзенскай вобласці здзейснілі больш як 5,9 тысяч выездаў. На пажарах выратаваны і эвакуяваны 254 чалавекі, тры – дзякуючы спрацоўцы АПА, прадухілена знішчэнне 271 будынка і 38 адзінак тэхнікі. За справаздачны перыяд зарэгістраваны дзве надзвычайныя сітуацыі прыроднага характару.
Начальнік абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза адзначыў, што цяпер вядзецца будаўніцтва і рэканструкцыя чатырох падраздзяленняў (двух у Ваўкавыску, аднаго ў Карэлічах, а таксама ў Слоніме). Першыя тры з гэтых аб’ектаў здадуць ужё сёлета, а ў Слоніме – насіупны год.
У рамках правядзення службовай нарады таксама ўзнагародзілі 21 работніка органаў і падраздзяленняў МНС Гарадзенскай вобласці.
