Лідскі РАУС падвёў вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 6 месяцаў 2025 году. На пашыранай нарадзе з удзелам старшыні Лідскага райвыканкаму Аляксандра Вярсоцкага і намесніка начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Максіма Рудога міліцыянты і чыноўнікі хваліліся сваімі “высокими достижениями” і ставілі новыя заданні.

Трывіяльнае казённае паседжаннне было істотна разбаўлена ідэалагічнымі пасажамі галоўнага вертыкальніка рану Вярсоцкага. Яму ніяк не дае спакою 2020 год, калі чыноўнік напэўна атрымаў сапраўдную псіхалагічную траўму. На гэты раз Аляксандар Вярсоцкі заявіў наступнае:

Наш общественный порядок, дисциплина, которая на сегодняшний день существует в обществе, – это также ваша заслуга. Хочу поблагодарить вас за слаженную работу, в том числе в 2020 году. Есть такой девиз: «не забудем, не простим». Мы не можем простить тем людям, которые хотели тогда нашу страну перевернуть. Работа правоохранительных органов в этом направлении идет планомерно по сей день – не останавливайтесь! Выдержим – сохраним мирное небо над головой. Не дадим силам извне породить внутри нашего общества негативные ситуации. Белорусскую милицию ценят и уважают. Поэтому и я, как председатель районного исполнительного комитета, посчитал своим долгом прийти сегодня и лично сказать вам огромное спасибо за труд.

У гэтай прамове яскрава выяўляецца таксама капіяванне прамоваў Лукашэнкі.

У канцы паседжання традыцыйна таксама адбылася раздача новых званняў ды іншых узнагародаў.