
Цяпер кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: Юрысткі ПЦ “Вясна” збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволеным са спасылкай на абарону персанальных дадзеных. Навошта гэта робіцца — распавядае прадстаўніца “Вясны” Святлана Галаўнёва:
“Гэта паказвае той масштаб рэпрэсіўнасці дзяржавы, што яна залазіць ва ўсе сферы жыцця”.
Праваабарончы слоўнік: 17 ліпеня 1998 года пачаў сваё жыццё Рымскі статут — міжнародны дагавор, які стаў прававым падмуркам для стварэння Міжнароднага крымінальнага суда.
