
У вёсцы Войстам Смаргонскага раёну зьмянілі подпіс на мемарыяле каля касьцёла, прысьвечаным ахвярам фашызму і камунізму. Пра гэта паведаміла выданьне katolik.life.
Мемарыял на тэрыторыі касцёла быў усталяваны ў памяць аб ахвярах фашызму і камунізму.
На тэрыторыі касцёла ў вёсцы Войстам Смаргонскага раёна зменены подпіс да помніка, заўважылі вернікі. Гэты мемарыял з’яўляецца адной з цікавостак раёна і быў усталяваны ў памяць аб ахвярах фашызму і камунізму і прысвечаны датам 1 і 17 верасня 1939 года – напад Германіі на Польшчу, з чаго пачалася Другая Сусветная вайна, і ўварванне СССР у Польшчу.
Мемарыяльны крыж пазіцыянаваўся таксама як помнік землякам, якія загінулі ў вайне і ў ссылцы ў Сібіры і Казахстане.

Подпіс да помніка быў на польскай мове – «ofiarom faszyzmu i komunizmu». На новай таблічцы – цытата з Евангелля па-беларуску, якая цалкам змяняе ўкладзены ў помнік сэнс.
Словы Езуса Хрыста «Хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе следам за Мною, той не варты Мяне» ў спалучэнні з гэтым помнікам выглядаюць недарэчнымі, не суадносяцца з формай і ідэяй манумента.
Акрамя таго, з помніка знікла фігура Багародзіцы, якая трымае на руках Цела Хрыста.
Калі і па чыёй ініцыятыве змянілі подпіс – дакладна не вядома. Касцёл у Войстаме ўваходзіць у афіцыйны маршрут рэлігійнага турызму, таму, магчыма, парафія атрымала ўказанне ад уладаў прыбраць ідэалагічна няправільную таблічку.
У касцёла ў Войстаме няпростая гісторыя – ён быў пабудаваны якраз у 1939 годзе, калі гэтая тэрыторыя была яшчэ ў складзе Польшчы.
Нагадаем, раней на тэрыторыі каталіцкага храма Святой Тройцы ў Мінску прыбралі крыж у памяць пра каталіцкага святара Вінцэнта Гадлеўскага, які быў расстраляны нацыстамі ў канцлагеры ў Трасцянцы.
У Зэльве ноччу дэмантавалі знакамітай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Ён знаходзіўся на тэрыторыі могілак праваслаўнага храма.
А ў касцёле ў Солах затынкавалі фрэску «Цуд над Віслай».
